Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве будуць зьбіраць подпісы за Някляева


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Трое магілёўскіх актывістаў зьвярнуліся ў гарвыканкам па дазвол на правядзеньне пікету дзеля збору подпісаў за вылучэньне дырэктара дасьледча-асьветніцкай установы "Рух наперад" Уладзімера Някляева дэлегатам на Чацьвёрты ўсебеларускі народны сход.

Заяўка на пікет, які мае адбыцца 15 жніўня ад 16 да 20 гадзіны, адпраўленая поштай на імя старшыні гарвыканкаму Станіслава Барадаўкі. Месцам пікету заяўнікі вызначылі пляцоўку перад гарадзкім Домам Быту — гэта акурат насупраць гарвыканкаму.

Пад заяўкай паставілі свае подпісы юрысконсульт Свабоднага прафсаюзу Беларускага Сяргей Фамін, старшыня дабрачыннага грамадзкага аб’яднаньня "Кропля жыцьця" Ігар Каваленка ды беспрацоўная Аксана Закрэўская.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG