Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стваральнік вірусу Mariposa – пад падпіскай аб нявыезьдзе


У Славеніі вызвалілі з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе затрыманага раней хакера, якога падазраюць у распрацоўцы аднаго з самых небясьпечных кампутарных вірусаў.

Прынамсі 12 мільёнаў кампутараў у розных краінах былі летась заражаныя вірусам Mariposa (па-гішпанску – матылёк). Вірус выкарыстоўваўся для атрыманьня фінансавай інфармацыі і крадзяжу сродкаў з банкаўскіх рахункаў.

Раней ў Гішпаніі былі затрыманыя паплечнікі 23-гадовага славенскага хакера. У апэрацыі супраць кібэрзлачынцаў удзельнічалі спэцслужбы Славеніі, Гішпаніі і ЗША.
XS
SM
MD
LG