Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі будуць судзіць шасьцёх маладафронтаўцаў — Івана Шылу, Рыгора Астапеню, Андруся Тычыну, Ільлю Нагорнага, Сяргея Герановіча і Аляксея Валабуева.

27 ліпеня каля крамы "Дзіцячы сьвет" яны хацелі зладзіць конкурс малюнкаў з выпадку 20-годзьдзя прыняцьця Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі. Аднак ужо пасьля першай спробы ўзяць крэйду ў рукі быў затрыманы міліцыянтамі Іван Шыла, а пазьней і іншыя актывісты.

Склаўшы ў пастарунку пратаколы, міліцыянты адпусьцілі маладафронтаўцаў да суду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG