Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не адмовіць Расеі ў продажы збожжа. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Васіль Паўлоўскі.

Адносна пэрспэктываў продажу беларускага збожжа Расеі ён сказаў Інтэрфаксу:

"Мы нікому ў дапамозе не адмовім, але пакуль да нас ніхто з такой просьбай не зьвяртаўся".

Ён дадаў, што ў выпадку паступленьня запыту аб продажы збожжа — як ад Расеі, так і ад іншых краін — гэты дакумэнт будзе ў абавязковым парадку разгледжаны міністэрствам.

У беларускіх дзяржаўных мэдыях інфармацыя пра вялікі ўраджай у Беларусі падаецца на фоне паведамленьняў пра засуху ў Расеі.
XS
SM
MD
LG