Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія алігархі хочуць набыць "Беларуськалій"


Беларуськалій, Салігорск
Беларуськалій, Салігорск
Расейскія алігархі, якія ў чэрвені набылі кантрольны пакет акцыяў кампаніі "Уралкалій", спрабуюць стварыць найбуйнейшую ў сьвеце калійную кампанію і дзеля гэтага набыць "Беларуськалій", піша расейская газэта "Ведомости".

Выданьне са спасылкай на ананімныя крыніцы паведамляе, што адзін з суўладальнікаў "Уралкалію" Сулейман Керымаў нядаўна сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і прапанаваў набыць кантрольны пакет акцыяў "Беларуськалію" за 7,5 мільярдаў даляраў.

Аднак прэсавы сакратар Лукашэнкі Павел Лёгкі сказаў выданьню, што беларускі кіраўнік у апошні час не сустракаўся ані з Керымавым, ані зь іншымі расейскімі бізнэсоўцамі -- адпаведна, не абмяркоўваўся і продаж "Беларуськалію".

"Беларуськалій" уваходзіць у тройку найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў калію. У гэтым годзе Беларусь ўключыла кампанію ў плян прыватызацыі. Зацікаўленасьць ужо праявілі інвэстары з Кітаю, паведаміў Павел Лёгкі.

Тым часам падрыхтоўчая працы для акцыянаваньня "Беларуськалію" завяршаецца. Пра гэта заявіў сёньня журналістам намесьнік дырэктара фонду дзяржмаёмасьці Ўладзімер Кавалеўскі. Што да долі інвэстараў, якія могуць атрымаць доступ да гэтага прадпрыемства, то "пакуль казаць заўчасна. Такое значнае прадпрыемства патрабуе асаблівай увагі і асаблівага рашэньня. Робіцца ўсё, каб прапанаваць інвэстару найлепшыя ўмовы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG