Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буйная авіякатастрофа ў Пакістане


Самалёт пакістанскай авіякампаніі Airblue разьбіўся за некалькі кілямэтраў на поўнач ад Ісламабаду пры заходзе на пасадку. На борце знаходзіліся 146 пасажыраў і шэсьць чальцоў экіпажу.

Паводле папярэдніх зьвестак, пяць чалавек знойдзеныя жывымі, зь цяжкімі раненьнямі яны адпраўленыя ў шпіталь. Знойдзены таксама 10 целаў загінулых.

Пунктам прызначэньня самалёта, які ляцеў з Турэччыны, быў Ісламабад. Некалькімі гадзінамі раней лайнэр зрабіў прамежкавую пасадку ў Карачы.
XS
SM
MD
LG