Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых у Менску ўдзельнікаў акцыі з выпадку 20-годзьдзя прыняцьця дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі сёньня будуць судзіць у судзе Савецкага раёну Менску. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (артыкул 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу) за нібыта нецэнзурную лаянку.

Паводле праваабаронцаў, затрыманых – Міколу Дземідзенку, Касю Давыдзік, Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка – ноч пратрымалі ў турме на Акрэсьціна.

27 ліпеня актывісты апазыцыі мелі намер ускласьці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу ў Менску.

На плошчы Якуба Коласа, дзе пачалася акцыя, сабралася прыблізна 30 чалавек. Міліцыянты, ужываючы сілу, затрымалі чацьвярых удзельнікаў акцыі, запіхнулі ў міліцэйскую машыну і даставілі ў Савецкае РУУС.

Артыкул 17.1 прадугледжвае штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG