Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарговая шпіёнская справа ў ЗША


Пракуратура ЗША абвінаваціла грамадзянку Злучаных Штатаў, ураджэнку Латвіі Ганну Ферманаву ў спробе незаконнага вывазу ў Расею амэрыканскіх вайсковых тэхналёгіяў.

15 ліпеня Ферманава была затрыманая ў аэрапорце імя Джона Кенэдзі, калі ў яе сумцы знайшлі прыбор начнога бачаньня і некалькі іншых прыладаў.

24-гадовая жанчына абвінавачваецца ў "сьвядомай і мэтанакіраванай спробе вывезьці з ЗША ў Расею вайсковыя прылады, унесеныя ў сьпіс абсталяваньня", якое забаронена вывозіць з ЗША без спэцыяльнага дазволу.

Як паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на адваката затрыманай Скота Палмэра, Ферманава купіла прылады праз інтэрнэт для другога мужа, які жыве ў Маскве і займаецца паляваньнем.
XS
SM
MD
LG