Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскіх аўтараў абароняць ад абвінавачаньняў у паклёпе


Кангрэс ЗША прыняў законапраект, які прадугледжвае абарону амэрыканскіх аўтараў, журналістаў і выдаўцоў, абвінавачаных у паклёпе ў іншых краінах.

Палата прадстаўнікоў ухваліла закон і адправіла яго на падпісаньне прэзыдэнту Бараку Абаму.

Згодна з дакумэнтам, фэдэральныя суды ЗША вызваляюцца ад выкананьня пастановаў замежных судоў, якія вынесуць вэрдыкты аб паклёпе, што супярэчыць гарантыі свабоды слова, прадугледжанай амэрыканскай канстытуцыяй.

Абвінавачаныя ў паклёпе за мяжой амэрыканскія аўтары змогуць атрымаць распараджэньне суду ЗША, у якім будзе гаварыцца, што дадзенае абвінавачаньне ня мае моцы ў адпаведнасьці з амэрыканскім законам.
XS
SM
MD
LG