Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама занепакоены працёкам інфармацыі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў занепакоенасьць з нагоды масавага працёку інфармацыі аб ваеннай апэрацыі ў Аўганістане, што зьявілася на інтэрнэт-сайце WikiLeaks.

Абама, аднак, адзначыў, што ў дакумэнтах не было ніякіх асаблівых сакрэтаў, якія б так ці інакш не агучваліся.

Абама ўпершыню пракамэнтаваў тое, што здарылася, на брыфінгу пасьля сустрэчы зь лідэрамі Кангрэсу ЗША.
XS
SM
MD
LG