Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёнданскі суд ня выдаў Сэрбіі экс-лідэра басьнійскіх мусульман


Брытанскі суд у аўторак адмовіўся выдаць Сэрбіі Эюпа Ганіча, аднаго зь лідэраў басьнійскіх мусульман у часе грамадзянскай вайны ў Босьніі ў 1990-я гады.

Ганіч быў затрыманы 1 сакавіка на лёнданскім лётнішчы Хітроў на запыт сэрбскіх уладаў. Бялград закідае Ганічу забойства 18 салдатаў югаслаўскага войска ў Сараева ў траўні 1992 году.

Суд у Лёндане, аднак, пастанавіў, што Сэрбія не падала дастаткова доказаў, каб абвінаваціць Ганіча ў злачынствах

Сэрбскія ўлады заявілі, што абскардзяць вырак у вышэйшай інстанцыі.
XS
SM
MD
LG