Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісьляндыя распачала перамовы аб членстве ў ЭЗ


Ісьляндыя распачала сёньня перамовы аб далучэньні да Эўрапейскага зьвязу.

Пачатак перамоў адкладваўся з-за спрэчкі паміж Рэйк'явікам і Лёнданам аб вяртаньні англічанам згубленых імі ўкладаў у выніку дэфолту ісьляндзкай банкаўскай сыстэмы ў 2008 годзе.

Міністар замежных спраў Ісьляндыі Асур Скарфэндзісан заявіў таксама, што яго краіна ня будзе падпарадкоўвацца правілам ЭЗ па рыбнай лоўлі. Скарфэндзісан папрасіў Брусэль паставіцца з разуменьнем да таго, наколькі ключавую ролю грае рыбалоўства ў эканоміцы краіны, і не распаўсюджваць эўрапейскія квоты і забароны ў гэтай галіне на Рэйк'явік.
XS
SM
MD
LG