Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёндан "раззлаваны" недапушчэньнем Турэччыны ў ЭЗ


Прэм'ер міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран скрытыкаваў сёньня марудны прагрэс у пытаньні далучэньня Турэччыны да Эўрапейскага зьвязу. Выказваньні Кэмэрана, які знаходзіцца ў Турэччыне з афіцыйным візытам, прагучалі па выніках сустрэчы з турэцкім прэм'ерам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Вялікая Брытанія зьяўляецца традыцыйным прыхільнікам турэцкага ўступленьня ў ЭЗ. З асьцярогай да гэтага кроку ставяцца Нямеччына, Францыя і шэраг іншых краін блёку. Брытанскі прэм'ер дадаў, што ён "раззлаваны" тармажэньнем перамоўнага працэсу аб далучэньні Анкары з боку шэрагу краін ЭЗ.

Канцылярыя эўракамісара па пашырэньні Эўразьвязу Штэфана Фюле павітала "ахвоту прэм'ера Кэмэрана прасоўваць наперад працэс турэцкага ўступленьня".
XS
SM
MD
LG