Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прафсаюз работнікаў СМІ "Праца і творчасьць" занепакоены "кампаніяй па дыскрэдытацыі лідэра Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі".

Як гаворыцца ў апублікаванай на сайце арганізацыі заяве, "у першую чаргу такія заказныя матэрыялы дыскрэдытуюць расейскую журналістыку. Давер да прафэсіі журналіста ў грамадзтве ўпаў да катастрафічнага ўзроўню. Грамадзтва разумее, што канфлікт паміж групай, якія кіруе "трубой", і братэрскай рэспублікай не адлюстроўвае інтарэсаў Расеі, а носіць чыста карпаратыўны інтарэс уладальнікаў".

Паводле аўтараў заявы, "калі ж у гэты канфлікт уцягваюць СМІ і журналістам даюць заданьне займацца чорным піярам, пад удар ставіцца брэнд мэдыя і прафэсіі журналіста".

Маўляў, журналісты ў цяперашняй сытуацыі "апынуліся закладнікамі карпаратыўных інтарэсаў уладальнікаў кампаній".

Зварот, падпісаны старшынём ЦК прафсаюзу Алегам Пташкіным, завяршаецца заклікам: "Журналісты! Калегі! Ня будзьце бязмоўнымі рабамі! Ваша імя выкарыстоўваюць для заказных матэрыялаў і чарнухі! Гэтым вы дыскрэдытуеце прафэсію і страчваеце давер грамадзтва!

Заява, паводле сайту, распаўсюджана ў сувязі з інфармацыйнай вайной супраць прэзыдэнта Беларусі.

Камэнтуючы гэтую заяву, вядомы журналіст Павел Шармет адзначыў, што ўпершыню чуе пра такі прафсаюз "Праца і творчасьць".

Павал Шарамет
"Таму сур'ёзна рэагаваць на заявы такога саюзу, які часта складаецца з трох чалавек, я ня стаў бы. Ніхто не аспрэчвае мастацкі складнік фільмаў "Хросны бацька" і "Хросны бацька 2", які паказаны па НТВ. Але мне зусім не зразумелая пралукашэнкаўская гістэрыя некаторых маіх калег. Нібыта гэта былі фільмы не пра таго, хто забівае сваіх палітычных апанэнтаў, кідае іх у турмы, ламае ім жыцьці, а пра маці Тэрэзу. Але Лукашэнка не маці Тэрэза і заслугоўвае самага жорсткага, крытычнага погляду. Чым больш будзе розных фільмаў тыпу "Хросны бацька", тым хутчэй Беларусь стане свабоднай".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG