Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны камісар ААН па справах уцекачоў Антоніё Гутэрэс пачынае візыт у Менск 28 ліпеня.

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, яго асноўнай мэтай будзе падпісаньне пагадненьня аб супрацоўніцтве і прававым статусе Прадстаўніцтва Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў і яго пэрсаналу ў Беларусі, перадае Інтэрфакс.

Зь беларускага боку гэты дакумэнт падпіша міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.

А. Гутэрэс сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, кіраўніком Дзяржаўнага памежнага камітэту, а таксама з прадстаўнікамі шэрагу міжнародных і няўрадавых арганізацый, дыпляматычных місій.

Паводле МУС, чакаецца абмеркаваньне пытаньняў стратэгічнага партнэрства дзеля абароны ўцекачоў і асобаў, якія шукаюць прыстанішча, а таксама дзеля дапамогі ім.

На думку старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Алега Гулака, пытаньне актуальнае, бо празь Беларусь людзі ўцякаюць, і гэта найперш перавалачная краіна. Таксама тут ёсьць уцекачы, якімі трэба займацца. Тое, што сюды прыяжджае Вярхоўны камісар, паводле А.Гулака, кажа пра тое, што "якраз з гэтымі мэханізмамі ААН прасьцей супрацоўнічаць з афіцыйным Менскам. Яны менш балючыя ў сэнсе прэтэнзій да беларускіх уладаў, што да правоў чалавека ў Беларусі".
XS
SM
MD
LG