Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Гавары праўду" – за незалежнасьць


Берасьцейскія сябры кампаніі "Гавары праўду" наведалі сквэр Свабоды і ўсклалі кветкі да помніка палеглым воінам.

Актывіст кампаніі Ігар Маслоўскі адзначае, што такое мерапрыемства праводзіцца штогод. Тым больш, што 27 ліпеня адзначаецца і дзень гораду Берасьця:

"А 17 гадзіне мы ўсклалі кветкі ў сымбалічным месцы. Менавіта такія даты павінны аб'ядноўваць людзей, грамадзтва, апазыцыю, улады. Менавіта дата абвяшчэньня дэклярацыі аб незалежнасьці. Бо менавіта дзякуючы гэтаму ў незалежнай краіне існуе і сучасная ўлада. Таму шкада, што з пункту гледжаньня ўладаў гэты дзень проста зьнік".

Пасьля ўскладаньня кветак актывісты правялі круглы стол, на якім была ўрачыста зачытана дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Удзел у акцыі прынялі 20 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG