Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень незалежнасьці ў Берасьці


У Берасьці моладзь правяла акцыю, прымеркаваную да дня прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Уздоўж вуліцы Машэрава былі вывешаны каля 30 бел-чырвона-белых сьцягоў.

Неўзабаве ў горадзе пачнуцца "Дні Берасьця", таму вуліца была ўпрыгожана чырвона-зялёнымі сьцягамі. Актывісты замянілі вывешаныя сьцягі на нацыянальныя. Нягледзячы на моцны дождж, мінакі фатаграфавалі вывешаныя бел-чырвона-белыя сьцягі.

Міліцыянты намагаліся перашкодзіць вывешваньню сьцягоў. Пакуль інфармацыі пра затрыманьні няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG