Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ будзе сачыць за Расеяй ды Грузіяй і надалей


Эўразьвяз падоўжыў мандат сваёй назіральнай місіі, што манітаруе датрыманьне ўмоваў грузінска-расейскага замірэньня, заключанага па выніках жнівеньскай вайны паміж краінамі ў 2008 годзе.

Тбілісі павітала гэты крок, дадаўшы, што гэта дапаможа прадухіліць эскаляцыю напружанасьці і гвалт. Місія Эўразьвязу налічвае 225 цывільных асобаў, якія перамяшчаюцца па памежных раёнах паміж Грузіяй і яе сэпаратысцкімі правінцыямі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя.
XS
SM
MD
LG