Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аднавіўся перамоўчы працэс па Абхазіі і П.А.


Грузія, Расея, і самаабвешчаныя рэспублікі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя аднавілі сёньня ў Жэневе перамовы па бясьпецы ў рэгіёне. Перамоўчаму працэсу пасярэднічаюць ААН, Эўразьвяз і Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.

Бакі спрабуюць узгадніць захады для таго, каб прадухіліць аднаўленьне гвалту на памежных тэрыторыях. Па выніках папярэдняй сустрэчы, якая прайшла ў чэрвені, Абхазія ня выключыла свайго выхаду зь перамоў з-за адсутнасьці, на думку Сухумі, прагрэсу ў працэсе.
XS
SM
MD
LG