Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргізстан атрымае 1,2 мільярда даляраў дапамогі


Міжнародныя донары дамовіліся выдзеліць Кіргізстану больш за мільярд даляраў дапамогі на працягу наступных двух з паловай год, паведамляе кіргіскі ўрад. Краіны, якія прынялі ўдзел у міжнароднай донарскай канфэрэнцыі ў Бішкеку выдзяляюць гэтую суму на пераадоленьне наступстваў палітычнага і этнічнага гвалту апошніх месяцаў у краіне.

Палітычная нестабільнасьць,якой суправаджалася зьвяржэньне папярэдняга прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева мела для краіны цяжкія эканамічныя наступствы. Чакаецца што ВВП Кіргізстану, які быў сярод лідэраў СНД па эканамічным росьце, зьнізіцца сёлета на 5%.
XS
SM
MD
LG