Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэф British Petroleum падае ў адстаўку


Ачольнік брытанскага нафтавага канцэрну British Petroleum падае ў адстаўку. У сёньняшняй заяве BP гаворыцца, што Тоні Гэйуорд пакіне сваю пасаду 1-га кастрычніка. Гэйуорд заменіць амэрыканец Боб Дадлі, які цяпер ачольвае апэрацыю па ліквідацыі наступстваў аварыі на нафтавай плятформе Deepwater Horizon у Мэксыканскай затоцы.

Адначасова былі апублікаваныя вынікі гаспадарчай дзейнасьці кампаніі за другі квартал, якія паказалі рэкордныя страты памерам 17 мільярдаў даляраў. BP таксама замарозіла суму памерам 32 мільярды даляраў для фінансаваньня мерапрыемстваў зьвязаных з выцекам нафты ў Мэксыканскай затоцы. Апошнімі месяцамі кампанія была вымушана пачаць распродаж сваіх міжнародных актываў.
XS
SM
MD
LG