Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адпрэчыў падтрымку талібаў


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад гатовы да перамоваў са сваім амэрыканскім калегам Баракам Абамам. Пра гэта іранскі лідэр заявіў у інтэрвію тэлеканалу CBS.

Адказваючы на пытаньне журналіста аб тым, ці падтрымлівае Іран рух Талібан, Ахмадзінежад адказаў, што Тэгеран не ўмешваецца ў справы Аўганістану ні на якім баку, але лічыць, што краінай павінны кіраваць самі аўганцы.

У нядзелю інтэрнэт партал WikiLeaks.org апублікаваў больш за 90 тысяч сакрэтных дакумэнтаў, зь якіх, апрача іншага, вынікае, што аўганскія паўстанцы атрымліваюць падтрымку з боку Ірану і Пакістану.
XS
SM
MD
LG