Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гадавіну сувэрэнітэту — адным палітвязьнем менш


Алег Сурган
Алег Сурган
У дзень 20-гадовага юбілею Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце выйшаў на волю грамадзкі актывіст зь Віцебску Алег Сурган. Паўгоду зьняволеньня ў Глыбоцкай турме Алег Сурган адбыў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга.

У першы дзень на волі Алег Сурган прыехаў у Менск, каб сустрэцца з паплечнікамі — удзельнікамі руху "Маладая Беларусь" і з журналістамі. Ён распавёў пра ўмовы ўтрыманьня вязьняў у турмах. Умовы гэтыя ён назваў надзвычай цяжкімі, а сваё пакараньне — несправядлівым:

"Несправядліва адбылося, і ня толькі са мной. Бо ў нас затрымліваюць за сьцягі, а судзяць нібыта за лаянку ці за бойку. І судзьдзі ўсё гэта бачаць. Лічыцца, што суд у нас нібыта незалежны, але ідзе на повадзе ва ўлады".

Нагадаю, што Алег Сурган быў асуджаны за, нібыта, траўмаваньне супрацоўніка міліцыі. Але перад гэтым яго затрымалі і зьбілі за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга. Ягоны брат Тарас Сурган з гэтай жа прычыны таксама знаходзіцца пад міліцэйскім наглядам. Падзеяў вакол сыноў ня вытрымаў бацька абодвух братоў — ён памёр, пакуль Алег быў у турме, кажа Тарас Сурган:
Гэтая сытуацыя з Алегам — яна проста дабіла бацьку ...

"Гэтая сытуацыя з Алегам — яна проста дабіла бацьку, бо Алег старэйшы сын і бацька яго вельмі любіў. А тое, што Алега зьняволілі, мяне зьмясьцілі пад нагляд, таксама хатнюю "хімію" мае Сяргей Каваленка — гэта кажа толькі пра тое, што ўлада ўжо ня ведае, што з намі рабіць, і спрабуе змагацца з намі з пазыцыі Крымінальнага кодэксу".

Лідэр "Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч, у сваю чаргу, падкрэсьліў, што нават жорсткія рэпрэсіі з боку ўлады не напалохаюць актывістаў, асабліва напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў:
Будзем вывешваць бел-чырвона-белыя сьцягі ...

"Я згодны з тым, што насамрэч рэпрэсіі вельмі жорсткія. Але мы не зьбіраемся адмаўляцца ад сваёй далейшай дзейнасьці. Будзем вывешваць бел-чырвона-белыя сьцягі і будзем рабіць усё магчымае для таго, каб пераканаць беларускіх грамадзян галасаваць за адзінага кандыдата на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. Я ўпэўнены, што мы маем шанец і проста абавязаныя перамагаць".

Алег Сурган пасьля вызваленьня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:18 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG