Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што рыхтуе Лукашэнку "мяккі ўплыў" Расеі?


Заходняя прэса працягвае сачыць за інфармацыйным канфліктам паміж Беларусьсю і Расеяй. Сёньня вялікі артыкул на гэтую тэму надрукавала амэрыканская газэта International Herald Tribune.

Газэта падае хроніку ўзаемных абвінавачваньняў у мэдыях, якія кантралююцца ўрадамі дзьвюх краін. Паводле выданьня, зьмяншэньне падтрымкі з боку Расеі можа быць кепскім знакам для Лукашэнкі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Некаторыя расейскія аналітыкі нават выказалі меркаваньне, што цяперашняя кампанія ў мэдыях – гэта пачатак спробаў скінуць Лукашэнку, піша International Herald Tribune.

Лічыцца, што расейскі "мяккі ўплыў" у форме мэдыя-кампаніяў і эканамічнага ціску адыграў ролю ў сёлетнім зьмяшчэньні кіргіскага прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Аднак выглядае, што Лукашэнка, які ва ўладзе ўжо 16 гадоў, мае надзейнейшае апірышча, чым меў яны кіргіскі калега. Тым ня менш, заключае газэта, магчымасьць атрымаць падтрымку Крамля ўзрадавала некаторых прадстаўнікоў беларускай апазыцыі.
XS
SM
MD
LG