Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шостае «Амбасовішча» можа стаць апошнім?


У аўторак увечары ў рэзыдэнцыі амэрыканскага амбасадара ў Раўбічах шосты раз прайшоў фэстываль беларускай музыкі “Амбасовішча”.

“Амбасовішча” – гэта сапраўдны open-air – канцэрт пад адкрытым небам са смажанымі кілбасамі, шашлыкамі, ліманадам, півам і добрым гукам. Сам фэст ня надта працяглы – доўжыцца ўсяго некалькі гадзінаў.

Пачынаючы сёньняшні фэст, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан прывітаў удзельнікаў па-беларуску, аднак назва “Амбасовішча” дыплямату ніяк не давалася, таму ён вымаўляў прасьцей – “Амбасовіч”.

Сёлета ў фэсьце ўдзельнічаюць сем гуртоў: беларускія “Кальмары” (Бяроза), “Хуткі смоўж” (Магілёў-Слаўгарад), “Dali” (Менск), “У нескладовае” (Менск), “Босае сонца” (Менск), “Naka” (Менск) і амэрыканскі “The Bishops” (штат Нэбраска).

Фэст “Амбасовішча” праходзіць у рэзыдэнцыі амэрыканскага пасла ў Раўбічах з 2005 году. На жаль, далейшы лёс фэсту цьмяны – у сувязі з тым, што амбасада ЗША не зьбіраецца падаўжаць арэнду будынку ў Раўбічах. Таму на наступны год "Амбасовішча" не заплянаванае. Магчыма, фэст будзе жыць далей, але ў гэтым выпадку яго будуць ладзіць ужо ў іншым месцы і, напэўна, пад іншай назвай.

Апошнія песьні "Амбасовішча"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:16 0:00


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG