Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: бел-чырвона-белы сьцяг да дня беларускай незалежнасьці



Нацыянальны сьцяг зьявіўся апоўдні на адным з жылых дамоў па вуліцы Камуністычнай, насупраць Смаленскага кірмашу.

Паводле віцебскага сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі, беларускія патрыёты вывесілі сьцяг да ўгодкаў прыняцьця Дэклярацыі незалежнасьці, а таксама ў гонар актывіста Алега Сургана, які быў асуджаны за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на 6 месяцаў турэмнага зьняволеньня і сёньня выйшаў на волю з глыбоцкай турмы.

Сьцяг быў вывешаны ў людным месцы, і яго адразу заўважылі дзясяткі мінакоў. Шмат хто фатаграфаваў, як нацыянальны сымбаль лунае над вуліцай. Але неўзабаве пад’ехала міліцэйская машына, супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС зьнялі сьцяг і завезьлі ў пастарунак.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG