Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебскай вобласьці з-за пагрозы пажараў лясы масава закрываюцца ад наведнікаў.

Пра гэта БелТА паведаміў выконваючы абавязкі начальніка аддзела аховы і абароны лесу, паляваньня і паляўнічага турызму Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднаньня Аляксей Шапашнікаў.

На сёньняшні дзень у сувязі з высокай пажаранебясьпечнай сытуацыяй ўведзеная забарона на наведваньне лясоў у Віцебскім, Лёзненскім, Дубровенскім і Полацкім раёнах. Такое ж рашэньне рыхтуецца і ў Шумілінскім, Ушацкім, Талачынскім, Сеньненскім, Аршанскім, Лепельскім раёнах. Плянуецца, што яно будзе прынятае на працягу бліжэйшых дзён.

У цэлым сытуацыя з ляснымі пажарамі ў цяперашні час застаецца падкантрольнай, хоць па паўночным захадзе вобласьці адзначаецца сярэдняя пажаранебясьпечнасьць, а па паўднёва-ўсходніх рэгіёнах – высокая.


Усяго з пачатку вясенне-летняга сэзону ў Віцебскай вобласьці адбыўся 21 лясны пажар на плошчы 15 га, пры гэтым дзевяць з іх здарыліся за мінулыя тры дні.
XS
SM
MD
LG