Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глыбоцкі суд упершыню аштрафаваў мясцовага жыхара, які вырашыў зрабіць пудзіла з жывога грака.

Адміністрацыйная справа за жорсткае абыходжаньне з жывёламі таксама была распачата ў райцэнтры ўпершыню.


Лёс спадара, які вырашыў "дзедаўскім" мэтадам абараніць свой гарод ад птушак, вырашаўся амаль два месяцы, бо скаргу суседкі ў інспэкцыю па ахове жывёльнага сьвету доўга разглядалі розныя інстанцыі. Жанчына тэлефанавала і прасіла вызваліць птушку, якую ў якасьці пудзіла сусед прывязаў за нагу да даўгой палкі ды выставіў у сваім гародзе.

Грака вызваліў інспэктар Аляксей Протас. Ён жа распавёў, што звычай выкарыстоўваць у якасьці пудзіла мёртвую ці жывую птушку практычна ня мае сэнсу: мёртвая птушка не напалохае іншых, а жывая вельмі хутка загіне. Дарэчы, злоўленага грака выратаваць удалося, і яго адпусьцілі на волю.

Аштрафаваны глыбачанін цьвердзіў, што злавіў птушку, ударыў яе па галаве і быў пэўны, што яна мёртвая. Чаму пасьля гэтага грак крычаў так, што нэрвы ня вытрымалі нават у суседзяў, ён патлумачыць ня змог.
XS
SM
MD
LG