Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Дэклярацыя абвясьціла "поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў зьнешніх стасунках".

25 жніўня 1991 году Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закону, на падставе якога былі ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю.

Да 1996 году 27 ліпеня было галоўным сьвятам краіны – Днём незалежнасьці Беларусі. Улады адмянілі сьвята пасьля рэфэрэндуму 1996 году.

У адмысловай заяве Партыі БНФ з нагоды сёньняшняй даты зазначаецца, што гэтае рашэньне Вярхоўнага Савету "ўвайшло ў гісторыю нашай краіны як лёсавызначальная падзея, якая адкрыла беларускаму народу шлях да спаўненьня яго спрадвечнай мары – вольнага, годнага, самастойнага жыцьця ў сваёй незалежнай дзяржаве".

"Зьяўленьне на мапе Эўропы незалежнай беларускай дзяржавы сымбалізавала перамогу праўды і гістарычнай справядлівасьці, перамогу тых, хто ўва ўсе часы бараніў родную зямлю ад чужынскіх навалаў, хто аддаў жыцьцё за яе волю. У гэты сьвяточны дзень мы схіляем галовы перад іх сьветлай памяцьцю", – адзначаецца ў заяве Партыі БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG