Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Сурган – на волі


Алег Сурган разам з братам Тарасам, фота "Маладая Беларусь"

Алег Сурган разам з братам Тарасам, фота "Маладая Беларусь"

Сёньня а 8 гадзіне раніцы з калёніі гораду Глыбокае быў вызвалены палітвязень, актывіст руху “Маладая Беларусь” Алег Сурган.

Яго сустракалі сябры і паплечнікі з “Маладой Беларусі”. Ахоўнікі правялі Алега пад канвоем да самай машыны тых, што прыехалі сустракаць, каб працэс вызваленьня адбыўся хутка і бязь лішняга шуму, паведаміла прэсавая служба незарэгістраванага руху "Маладая Беларусь".

Алег Сурган адбываў 6-месячны арышт за вывешваньне ў Віцебску бел-чырвона-белага сьцягу. Афіцыйна яго вінавацілі ў нападзе на супрацоўніка міліцыі і супраціве падчас арышту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG