Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканскі мэр адмовіўся ад заробку


Мэр гораду Бэл, што ў Каліфорніі, Оскар Эрнандэс прынёс прабачэньні за высокія аклады гарадзкіх чыноўнікаў і заявіў, што адмаўляецца ад заробку да заканчэньня свайго знаходжаньня па пасадзе мэра ў сакавіку наступнага году.

У паведамленьні на афіцыйным сайце гораду Эрнандэс прызнаў, што памер заробкаў чыноўнікаў горада Бэл з 40-тысячным насельніцтвам недаравальна высокі.

Раней у гэтым месяцы сышоў у адстаўку Робэрт Рыца – галоўны службовец адміністрацыі гораду.

Ён атрымліваў амаль 800 тысяч даляраў у год, што ўдвая больш зарплаты прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
XS
SM
MD
LG