Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абмеркаваньне сытуацыі ў Дарфуры


Рада Бясьпекі ААН зьбярэцца сёньня для таго, каб абмеркаваць даклад генэральнага сакратара арганізацыі аб сытуацыі ў суданскай правінцыі Дарфур.

У справаздачы Пан Гі Муна сказана, што нестабільная сытуацыя ў Дарфуры пагражае стабільнасьці Судану ў цэлым.

Паводле дакладу, нягледзячы на дасягнутае ў мінулым лютым пагадненьне паміж урадавымі войскамі і сэпаратыстамі аб спыненьні агню, узброенае супрацьстаяньне не было спыненае.

Чакаецца, што Рада Бясьпекі ААН падоўжыць мандат міратворцаў ААН у Дарфуры яшчэ на адзін год.
XS
SM
MD
LG