Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША зьняпраўджваюць заявы Чавэса


Улады ЗША заявілі, што не зьбіраюцца нападаць на Вэнэсуэлу, аб чым раней заявіў прэзыдэнт гэтай краіны Уга Чавэс.

У нядзелю Чавэс сказаў, што нібыта існуе рэальная небясьпека таго, што Калюмбія пры падтрымцы ЗША нападзе на Вэнэсуэлу.

Учора амбасадар Вэнэсуэлы ў Злучаных Штатах паўтарыў словы свайго прэзыдэнта і заклікаў кіраўніка Калюмбіі Хуана Сантаса, які заступае на сваю пасаду 10 жніўня гэтага году, да перамоваў.

Адносіны паміж Вэнэсуэлай ды Калюмбіяй рэзка пагоршыліся пасьля таго, як Багата абвінаваціла Каракас ва ўкрываньні ультралевых калюмбійскіх ваеўнікоў на сваёй тэрыторыі, а Чавэс у адказ на гэтае абвінавачаньне разарваў адносіны з калюмбійскімі ўладамі.
XS
SM
MD
LG