Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канада ўвяла санкцыі супраць Ірану


Канада ўсьлед за Эўразьвязам зацьвердзіла новыя санкцыі супраць Ірану, закліканыя дамагчыся ад Тэгерану гатоўнасьці супрацоўнічаць з сусьветнай супольнасьцю па сваёй ядзернай праграме.

Меры закранаюць сфэры гандлю, энэргетыкі, банкаўскі сэктар. Так, па словах міністра замежных справаў Канады Лоўрэнса Кэнана, з гэтага часу забараняюцца новыя інвэстыцыі ў іранскія прадпрыемствы па здабычы ды перапрацоўцы нафты й газу.

Прадстаўнік Ірану ў Міжнародным агенцтве па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Алі Асгар Салтанам учора, неўзабаве пасьля паведамленьняў аб рашэньні Эўразьвязу, заявіў пра гатоўнасьць Ірану вярнуцца за стол міжнародных перамоваў па абмене палівам для свайго дасьледчага ядзернага рэактара.

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан ухваліла яго словы, але адзначыла, што канчатковыя высновы будуць зробленыя пасьля стараннага вывучэньня іранскай ініцыятывы.
XS
SM
MD
LG