Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль папярэдзіў Лібан


Міністар абароны Ізраілю Эгуд Барак папярэдзіў пра магчымыя ўдары па аб'ектах радыкальнай групоўкі "Хэзбала" у Лібане ў выпадку ракетных абстрэлаў ізраільскіх гарадоў.

Гэтую заяву міністар зрабіў у Вашынгтоне, дзе ўчора сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША Гілары Клінтан.

Прадстаўнік дзярждэпартамэнту Філіп Кроўлі на просьбу пракамэнтаваць словы Барака сказаў, што Ізраіль мае права на самаабарону, аднак Вашынгтон хацеў бы стаць сьведкам не абмену ракетамі, а пачатку мірнага дыялёгу.

Адносіны паміж Ізраілем і Лібанам абвастрыліся на фоне паведамленьняў аб плянах лібанскіх актывістаў накіраваць караблі з гуманітарнымі грузамі ў блякаваны Ізраілем сэктар Газы.
XS
SM
MD
LG