Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран гатовы аднавіць ядзерныя перамовы


Іран заявіў, што гатовы вярнуцца за стол перамоваў аб сваёй ядзернай праграме, паведаміла іранскае інфармацыйнае агенцтва ІРНА, са спасылкай на амбасадара Ірану пры Міжнародным агенцтве па ядзернай энэргетыцы. Паведамляецца, што Алі Асгар Салтані падкрэсьліў, што Тэгеран гатовы аднавіць перамовы без папярэдніх умоваў.

Ачольніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан павітала гэтае паведамленьне, але дадала, што чакае ад Тэгерану падрабязнасьцяў прапановы.

Іранская заява была агучана неўзабаве пасьля ўхваленьня Радай міністраў Эўразьвязу дадатковых санкцыяў супраць Ірану.
XS
SM
MD
LG