Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі загінула шэсьць ізраільскіх вайскоўцаў


Шэсьць ізраільскіх вайскоўцаў і адзін румынскі загінулі ў выніку крушэньня верталёту ў цэнтральнай Румыніі, паведамляюць мэдыі са спасылкай на міністэрства абароны краіны. У афіцыйным паведамленьні міністэрства сьмерць пацярпелых пакуль не пацьвярджаецца.

Мяркуецца, што аварыя адбылася непадалёку ад гораду Брашаў, падчас супольных ізраільска-румынскіх вучэньняў "Сіняе неба 2010".
XS
SM
MD
LG