Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мы гатовы рэалізаваць трохбаковыя праекты


Аляксандар Лукашэнка і Ўга Чавэс

Аляксандар Лукашэнка і Ўга Чавэс

Беларусь і Сырыя маюць намер рэалізаваць трохбаковыя праекты ў сфэры эканомікі з Вэнэсуэлай і Катарам, заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам.

Паводле Лукашэнкі, падчас яго апошняга візыту ў Вэнэсуэлу Ўга Чавэс прапанаваў знайсьці агульныя для Беларусі, Вэнэсуэлы і Сырыі праекты. Міністры замежных спраў трох краін прапрацоўваюць гэтае пытаньне, і ў бліжэйшы час тры прэзыдэнты сустрэнуцца ў Дамаску, каб зацьвердзіць гэтыя праекты. "Аналягічна мы паспрабуем выйсьці на цікавыя праекты з Катарам, ажыцьцявіць іх бліжэйшым часам", — сказаў Лукашэнка перадае БелаПАН.

Ён пацьвердзіў гатовасьць беларускага боку разьвіваць супрацоўніцтва з Сырыяй па ўсіх аспэктах, ад ваенна-тэхнічнага да ўзаемадзеяньня ў эканоміцы і сельскай гаспадарцы.

"У нас ёсьць маса праектаў і накірункаў супрацоўніцтва, рэалізацыя якіх можа ўмацаваць нас, а значыць, і нашу бясьпеку, і прымусіць іншых нас паважаць", — сказаў А.Лукашэнка.

Ён адзначыў, што беларусы і сырыйцы падобныя тым, што заўсёды змагаліся і змагаюцца за незалежнасьць і сувэрэнітэт сваіх дзяржаў.

"Мы выступаем супраць любых спосабаў ціску, няхай гэта палітычныя, эканамічныя ці, не дай Бог, вайсковыя. Мы цывілізаваныя людзі і патарбуем да нас цывілізаванага стаўленьня", — заявіў А.Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG