Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква і Тэгеран абмяняліся рэзкімі заявамі


Масква рэзка асудзіла крытыку Тэгерану на адрас Расеі. Расейскі МЗС назваў выказваньні прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінежада недапушчальнымі і безадказнымі.

На мінулым тыдні іранскі лідэр назваў прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева "рупарам" ворагаў Ірану. Гэта была наймацнейшая дагэтуль крытыка з боку Ісламскай рэспублікі на адрас Крамлю.

У заяве расейскага МЗС гаворыцца, што Іран павінен зрабіць канкрэтныя і канструктыўныя крокі для вырашэньня пытаньня са сваёй ядзернай праграмай, замест таго, каб займацца беспэрспэктыўнай і безадказнай рыторыкай.

Іран традыцыйна зьяўляўся найбліжэйшым саюзьнікам Расеі на блізкім Усходзе. Пасьля старту амэрыканска-расэйскай перазагрузкі Крэмль заняў значна больш жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да іранскай ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG