Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багдонас: у Менску няма інфармацыйнага цэнтра НАТО


Будучая прэзыдэнцкая кампанія ў Беларусі будзе няпростай. Пра гэта заявіў у інтэрвію DELFI пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас.

"Я думаю, што будзе вельмі цяжкі час. Я ведаю, што па закону, выбары павінны адбыцца не пазьней за пачатак лютага, але калі яны будуць на самой справе, я ня ведаю. Цяперашняя сытуацыя, стасункі з Расеяй, заявы з аднаго і другога боку, думаю, будуць мець уплыў на канчатковы вынік выбараў. Самае галоўнае, каб гэтыя выбары былі сумленнымі, адкрытамі і адпавядавалі крытэрам АБСЭ".

Эдмінас Багдонас выказаў шкадаваньне, што дагэтуль у Менску няма інфармацыйнага цэнтра НАТО, а Беларусь не выкарыстоўвае магчымасьці праграмы "Усходняе партнэрства".

"Адзін з пунктаў нашага парадку дня – адкрыць інфармацыйны цэнтар НАТО. У рэшце рэшт такога пункта няма, хаця ў Кіеве, і ў Маскве яны ўжо даўно ёсьць», – адзначыў пасол.

Гаворачы пра зьмены якія адбыліся пасьля таго, як Эўропа памяняла сваю тактыку адносна Беларусі, спадар Багдонас адзначыў:

"Вы цудоўна ведаеце ўмовы і крытэры зносін ЭЗ з уладамі Беларусі. Мы знаходзімся ў сталым кантакце з беларускімі ўладамі. У Беларусь прыяжджала і Бэніта Фэрэра-Вальднер, і Хавіер Саляна, і прэм'ер Італіі, зусім нядаўна быў Штэфан Фюле. Адпаведныя заявы былі зробленыя. У тым фармаце, што быў прапанаваны Беларусі, у тым ліку і "Усходняе партнэрства", на жаль, магчымасьці не былі выкарыстаны Беларусьсю".
XS
SM
MD
LG