Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакол Масквы 60 пажараў


34 тарфяных і 26 лясных пажараў гарыць вакол расейскай сталіцы, паведамляе міністэрства надзвычайных становішчаў. З агнём змагаецца 10 тысяч супрацоўнікаў МНС. Паветра ў Маскве моцна забруджана дымам ад пажараў.

Загараньні спрычыняюцца надзвычайнай сьпякотай. На працягу ліпеня санцапёк зьнішчыў зерневыя пасевы ў Расеі агульнай плошчай памерам з Партугалію. Мэтэаролягі прагназуюць, што сьпёка працягнецца і ў жніўні.
XS
SM
MD
LG