Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі сустрэнецца зь літоўскім прэм'ерам Андрусам Кубілюсам 27 ліпеня ў Нясьвіжы. Сустрэча будзе мець нефармальны характар.

Прэм'еры наведаюць гістарычныя славутасьці Нясьвіжа і, магчыма, разам павячэраюць, перадае Інтэрфакс.

Кубілюс зьбіраецца прыехаць у Нясьвіж на ровары. Падчас адпачынку ён бярэ ўдзел у велапрабегу па Беларусі. Сёньня ён знаходзіцца ў Наваградку.

Паход на роварах "Заварочвай направа" ладзіцца ўжо дзявяты раз. Яго ладзіць партыя "Саюз айчыны" — хрысьціянскія дэмакраты. Сярод турыстаў — літоўскія палітыкі, чыноўнікі, іх сябры і сямейнікі.

Падчас візыту ў Менск у канцы чэрвеня Андрус Кубілюс запрасіў узяць удзел у паходзе беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку. Аднак, як сказала БелаПАН прэсавая сакратарка літоўскага прэм'ера Ярда Паўкшцене, гэтае запрашэньне было "больш жартаўлівым, чым афіцыйным".
XS
SM
MD
LG