Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрыманыя дэмакратычныя актывісты


Васіль Палякоў
Васіль Палякоў
У цэнтры Гомеля затрыманы актывісты, якія раздавалі мінакам віншавальныя паштоўкі ад імя Каардынацыйнай рады Аб'яднаных дэмсілаў Гомельскай вобласьці з нагоды Дня незалежнасьці 27 ліпеня.

Сярод затрыманых Васіль Палякоў, Юрась Глушакоў, Ларыса Шчыракова. Яны знаходзяцца ў пастарунку Цэнтральнага раёна Гомеля.

Перад акцыяй быў затрыманы таксама актывіст Уладзімер Няпомняшчы з-за таго, што на яго майцы было напісана: "За Беларусь без Лукашэнкі! Хопіць! Надакучыў!"


"Прыкладна праз 15 хвілінаў да нас падышлі ў цывільным. Яны сказалі, што мы раздаём улёткі, дзе ўтрымліваецца антыпалітычная інфармацыя", - распавёў Васіль Палякоў.

У паштоўках было напісана, што "27 ліпеня 1990 года ў Менску была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь. Гэты дакумэнт стаў першым афіцыйным крокам да самастойнасьці Беларусі. Менавіта ад гэтага дня пачаўся адлік новай гісторыі нашай краіны. Праблема незалежнасьці Беларусі самым непасрэдным чынам зьвязаная з дэмакратыяй, з дабрабытам і свабодай кожнага асобнага чалавека. Незалежнасьць нашай дзяржавы – гэта адзін з галоўных чыньнікаў і гарантыі пабудовы свабоднага, дэмакратычнага грамадзтва. Лёгіка падзеяў і здаровы сэнс гавораць пра тое, што свабода абавязкова вернецца ў Беларусь, а незалежнасьць краіны стане велізарнай каштоўнасьцю ўсяго беларускага народа".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG