Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні візыту ў Беларусь сірыйскага лідэра Башара Асада Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію сірыйскай газэце “Аль-Ватан”. Значная частка гутаркі была прысьвечаная стасункам Беларусі з Расеяй і Злучанымі Штатамі.


ПРА РАСЕЮ


“Расея скарысталася нашай верай у яе бязьмежную адданасьць” – пра гэта паводле БЕЛТА Лукашэнка заявіў у інтэрвію сірыйскай газэце.

Расея скарысталася нашай верай у яе бязьмежную адданасьць.
«Працягласьць ўзаемасувязяў Беларусі і Расеі, наша бязьмежная вера ў сумленнасьць і адданасьць партнэра прывялі да таго, што мы сталі ў сыравіннай пляне залежныя ад Расеі, якая да апошняга часу была нашым практычна манапольным пастаўшчыком вуглевадароднай сыравіны. Гэтым нашы партнэры сталі проста карыстацца, спрабуючы праціснуць ў Беларусі свае інтарэсы. Ужываючы мэтады эканамічнага шантажу ў палітычных мэтах, выкарыстоўваючы інструмэнты інфармацыйнай вайны. Але любы дыктат непрымальны. Спадзяюся, у Маскве гэта ўсё ж такі зразумеюць» - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў “імкненьне буйнога расейскага капіталу займець смачныя кавалкі беларускай эканомікі, якія належаць нашаму народу».

Разам з тым Лукашэнка адзначыў, што стратэгічныя, саюзьніцкія адносіны з Расеяй - асэнсаваны выбар. Таму, падкрэсьліў ён,
Мы ж, па сутнасьці, адзін народ з агульнай гісторыяй.
разьвіваючы адносіны з іншымі партнэрамі, «мы ніколі не дзейнічалі і не будзем дзейнічаць на шкоду Расеі». «Мы ж, па сутнасьці, адзін народ з агульнай гісторыяй», - сказаў ён.

Па яго словах, магчымасьці паглыбленьня супрацоўніцтва з Расеяй павінны яшчэ больш падвысіцца са стварэньнем мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расеі. «Калі, вядома, гэты саюз запрацуе паўнавартасна, без канфіскацый і абмежаваньняў. Дарэчы, гэта выключна цікавы праект для сірыйскага бізнэсу, які атрымлівае магчымасьць праз Беларусь мець фактычна бесьперашкодны доступ на рынак у 170 мільёнаў чалавек», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


ПРА эўразьвяз


Што тычыцца стасункаў з Эўразьвязам, то яны, па словах Аляксандра Лукашэнкі, у апошні час сапраўды пачалі мяняцца да лепшага.

«Пэўныя зрухі ў адносінах з ЭЗ - ня зьмена арыенціраў, а вынік рэалізацыі сфармуляванай намі раней доўгатэрміновай мэты - праводзіць шматвэктарную зьнешнюю палітыку. Думаю, тэма нашага дыялёгу з ЭЗ адыграла не апошнюю ролю ў абвастрэньні беларуска-расійскіх адносін. І гэта тым больш дзіўна, што нашы расейскія калегі самі актыўна заклікалі нас да наладжваньня стасункаў з ЭЗ», - падкрэсьліў прэзыдэнт Беларусі.


ПРА ЗША


Адказваючы на пытаньне, як можна ахарактарызаваць адносіны Беларусі з новай амэрыканскай адміністрацыяй, і ці сталі яны лепш з прыходам прэзыдэнта Барака Абамы, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Зь цяперашняй адміністрацыяй Белага дома Рэспубліка Беларусь вядзе акуратны дыялёг. У апошні час пачаўся працэс дээскаляцыі двухбаковых адносінаў, іх атмасфэра патроху нармалізуецца. Злучаныя Штаты зрабілі некаторыя невялікія крокі, накіраваныя на паляпшэньне стану двухбаковых адносінаў».

Беларускі кіраўнік станоўча выказаўся пра агульны накірунак палітыкі адміністрацыі прэзыдэнта Абамы: «Я ўжо заяўляў аб тым, што
Беларусь ніколі не была ініцыятарам пагаршэньня стасункаў з ЗША.
палітыка адміністрацыі Барака Абамы, скіраваная на пошук партнэраў, разьвіцьцё адносін, заснаваных на ўзаемных інтарэсах і ўзаемнай павазе, сугучная нашым прынцыпам наладжваньня міждзяржаўнага супрацоўніцтва, сярод якіх - шматвэктарнасьць, сумленнасьць і адкрытасьць. Менавіта гэтымі прынцыпамі варта кіравацца амэрыканскай адміністрацыі пры рэалізацыі сваёй палітыкі на беларускім напрамку. Хачу падкрэсьліць, што Беларусь ніколі не была ініцыятарам пагаршэньня стасункаў з ЗША. Беларусь пасьлядоўна выступае за іх нармалізацыю».

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, ён зыходзіць з таго, што і Беларусь, і ЗША ў роўнай ступені зацікаўлены ў нармалізацыі адносін.

«Для гэтага, аднак, патрэбна палітычная воля, трэба адмовіцца ад падыходаў і стэрэатыпаў, якія зжылі сябе. У гэтым кантэксьце дзеяньне эканамічных санкцый ЗША ў дачыненьні да аднаго з найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў - канцэрну «Белнафтахім» - перашкаджае нармалізацыі беларуска-амэрыканскіх адносінаў па ўсім комплексе пытаньняў», - адзначыў беларускі лідэр.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у апошні год актывізаваліся кантакты на высокім і найвышэйшым узроўні з прадстаўнікамі амэрыканскай адміністрацыі, заканадаўчай улады, дзелавых колаў.

Мы не разьлічваем на істотнае паляпшэньне двухбаковых адносінаў у найбліжэйшы час.
«У чэрвені мінулага года я сустрэўся з прадстаўнічай дэлегацыяй Кангрэсу ЗША. У сакавіку 2010 года прыняў кіраўнікоў шэрагу буйных амэрыканскіх кампаній. Візыт стаў нефармальным пачаткам дзейнасьці Рады дзелавога супрацоўніцтва Беларусь-ЗША. Мы заявілі аб сваёй гатоўнасьці пачаць плённае супрацоўніцтва з ЗША не толькі ў эканамічнай, але і ў іншых сфэрах ", - адзначыў прэзыдэнт.

Разам з тым, ён дадаў, што “мы зьяўляемся рэалістамі і не разьлічваем на істотнае паляпшэньне двухбаковых адносінаў у найбліжэйшы час, гэта працэс не імгненны, ён будзе доўгім, але мы гатовыя працаваць з новай амэрыканскай адміністрацыяй у гэтым кірунку», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG