Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Wikileaks: ёсьць сьведчаньні пра ваенныя злачынствы ў Аўганістане


У дакумэнтах пра цяперашнюю вайну ў Аўганістане, разьмешчаных на інтэрнэт-партале Wikileaks, ёсьць сьведчаньні ваенных злачынстваў. Такое сьцьверджаньне выказаў заснавальнік Wikileaks Джуліян Эсанж.

У нядзелю на Wikileaks зьявіліся болей як 90 тысяч сакрэтных дакумэнтаў аб апэрацыях супраць талібаў, а таксама пра выпадкі гібелі цывільных аўганцаў у часе апэрацыяў міжнародных сілаў. ЗША і Вялікая Брытанія асудзілі ўцечку інфармацыі і адзначылі, што распаўсюджваньне сакрэтных дадзеных ставіць пад пагрозу бясьпеку краінаў кааліцыі. Wikileaks спэцыялізуецца на пошуку і публікацыі сакрэтных дадзеных, захоўваючы ананімнасьць крыніцаў.
XS
SM
MD
LG