Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі пацьвердзіў забойства "Аль-Кайдай" француза


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі пацьвердзіў, што 78-гадовы француз Мішэль Жэрмано быў забіты 24 ліпеня ваеўнікамі паўночнаафрыканскага аддзяленьня "Аль-Кайды", якія ж яго раней і захапілі. Напярэдаднім пра забойства ў Малі францускага супрацоўніка гуманітарнай арганізацыі абвясьціў па тэлеканалу "Аль-Джазіра" прадстаўнік "Аль-Кайды ў ісламскім Магрыбе" Абу Мусаб Абдул Вадуд.

Сарказі правёў сёньня тэрміновую нараду з некалькімі міністрамі ўраду і заявіў, што Францыя не пакіне без адказу забойства свайго грамадзяніна.
XS
SM
MD
LG