Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз зьбіраецца ўвесьці новыя санкцыі супраць Ірану


Улады Ірану заяўляюць, што Эўрапейскаму Зьвязу і ЗША варта было б урэгуляваць спрэчкі з Тэгеранам адносна яго ядзернай праграмы праз удзел у у шматбаковых дамоўленасьцях, якія падтрымала Турэччына. Заява прагучала ў адказ на намеры міністраў замежных справаў краінаў Эўрапейскага Зьвязу ўвесьці новыя санкцыі супраць Тэгерану.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка МЗС Бэльгіі Стывен Ванакерэ адзначыў, што дыялёг з Тэгеранам у ядзернай праграме пажаданы для пошуку рашэньня, але калі дыялёг немагчымы, дык, паводле міністра, неабходна ўвесьці санкцыі.
XS
SM
MD
LG