Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве затрымліваюць незадаволеных візытам Патрыярха


У Кіеве міліцыя затрымала васьмярых нацыяналістаў з арганізацыі "Свабода", якія пратэставалі супраць візыту Патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Паводле паведамленьня карэспандэнта Радыё Свабода, актывістаў затрымалі ў той момант, калі яны спрабавалі паказаць тэатралізаваную пастаноўку недалёка ад Сафійскага сабора. Гэту адну з кіеўскіх сьвятыняў ужо наведаў кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы, але ніякіх дэманстрантаў на пляцы перад саборам ён ня ўбачыў.

Таксама былі спыненыя спробы правесьці там жа акцыі пратэсту актывістамі УНА-УНСО і Ўкраінскай народнай партыі. Міліцыя ўзмацніла ахову і Кіева-Пячэрскай Лаўры, дзе праходзіць выязное паседжаньне Сьвятога сіноду РПЦ. Мяркуецца, што акрамя пытаньняў унутрыцаркоўнага і царкоўна-грамадзкага жыцьця, можа абмяркоўвацца і пытаньне пераадоленьня расколу ў ўкраінскім праваслаўі.

XS
SM
MD
LG