Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці мае Крэмль плян Б, каб скінуць Лукашэнку?


Такое пытаньне задае ў англамоўнай расейскай газэце The Moscow Times палітоляг Уладзімер Фралоў. Мы знаёмім вас са зьместам ягонага артыкулу.

За рашэньнем Крамля пачаць зьнішчальную кампанію супраць прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі цяжка ўбачыць уцямную стратэгію. Масква абураная процідзеяньнем Лукашэнкі стварэньню мытнага саюзу Беларусі, Казахстана і Расеі, аднак стратэгія, мэта якой зьняважыць Лукашэнку і аслабіць ягоны рэжым – гэта шлях у нікуды.

Масква сутыкаецца з моцным супрацівам Лукашэнкі яе плянам палітычнай і эканамічнай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Лукашэнка ў сваю чаргу бачыць у гэтых інтэграцыйных плянах і ў скасаваньні расейскіх эканамічных субсыдый прамую пагрозу сваёй аўтарытарнай уладзе, асабліва ў момант, калі ён імкнецца атрымаць свой чацьвёрты прэзыдэнцкі тэрмін у пачатку 2011 году.

Маскве спадабалася б Беларусь без Лукашэнкі, але яна не зрабіла нічога, каб падрыхтаваць глебу для пераменаў у Менску
Зразумела, што Маскве спадабалася б Беларусь без Лукашэнкі, але яна не зрабіла нічога, каб падрыхтаваць глебу для пераменаў у Менску, якія Масква магла б кантраляваць. У апазыцыі ня існуе фігураў, якія Масква магла б падтрымаць. Усе апазыцыянэры заклікаюць да інтэграцыі Беларусі ў Эўразьвяз і невядомыя за межамі Менску і Брусэлю. Стаўка на прэм’ера Сяргея Сідорскага бяз згоды Лукашэнкі была б асуджаная на правал.

Рэйтынг папулярнасьці Лукашэнкі – каля 50%, рэйтынгі ягоных апанэнтаў меншыя за 10%. Такім чынам Лукашэнка з’яўляецца відавочным фаварытам выбраў, якія адбудуцца ў наступным годзе.

Масква спрабавала запалохаць беларускага прэзыдэнта інфармацыйнымі атакамі. Ідэя палягала ў тым, каб прымусіць яго ставіцца больш паважліва да пажаданьняў Масквы. Але гэтая тактыка мае свае межы, і пры яе рэалізацыі цяжка павярнуць назад, не губляючы твар. Да таго ж яна пакідае Лукашэнку магчымасьць крокаў у адказ.

Проста лаянка на адрас Лукашэнкі не зьяўляецца стратэгіяй.
Калі вы абвінавачваеце замежнага лідэра ў арганізацыі палітычных забойстваў, вам лепш мець доказы. Каб вашы словы не разыходзіліся са справамі, вы павінны прыцягнуць яго да суду, як гэта зрабілі Злучаныя Штаты з Садамам Хусэйнам.

Найменш рызыкоўнай стратэгіяй было б захаваньне эканамічнага ціску на Лукашэнку напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, ў спалучэньні з прапановай яму саліднага пакету гарантыяў і бонусаў у выпадку мірнага сыходу.

Менш прымальным варыянтам ёсьць непрызнаньне вынікаў выбараў у Беларусі; гэта патрабуе шчыльнай каардынацыі з Вашынгтонам і Брусэлем.

Проста лаянка на адрас Лукашэнкі не зьяўляецца стратэгіяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG