Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс удар па аб'ектах у паласе Газы


Ізраільскія ваенныя самалёты мінулай начы нанесьлі бомбавы ўдар па трох аб'ектах у паласе Газы. На поўначы зьнішчаная майстэрня для вырабу зброі, а на поўдні бамбаваліся два тунэлі, па якіх патаемна дастаўляецца зброя з Эгіпту ў Газу.

Ізраільскае камандаваньне заяўляе, што авіярэйды праводзіліся ў адказ на ракетныя і мінамётныя ўдары ваеўнікоў з паласы Газы па ізраільскіх камунікацыях на поўдні пустыні Негев.
XS
SM
MD
LG